ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чысціня Муравейкавай крыніцы
Вызначаны пераможцы конкурсу “Музей кнігі – мой музей!”

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “XVIII Дзянісьеўскія чытанні”

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “XVIII Дзянісьеўскія чытанні”
Іншыя навіны

28–29 кастрычніка ў г. Арол (Расійская Федэрацыя) праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “XVIII Дзянісьеўскія чытанні”, арганізатарамі якой з’яўляюцца Арлоўская абласная навуковая ўніверсальная публічная бібліятэка імя І.А. Буніна і Арлоўскі дзяржаўны інстытут культуры. Канферэнцыя праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў да Года навукі і тэхналогій у Расійскай Федэрацыі.

Сёння ў працы пленарнага пасяджэння канферэнцыі ўзяла ўдзел Марына Рудакоўская, загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з дакладам “Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным забеспячэнні рэгіянальных гісторыка-культурных і бібліятэчных даследаванняў”. Слухачы канферэнцыі высока ацанілі працу Нацыянальнай бібліятэкі і публічных бібліятэк Беларусі па фарміраванні беларусазнаўчага і краязнаўчага кантэнту рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы.

Дзякуем арганізатарам канферэнцыі за запрашэнне да ўдзелу і выказваем надзею, што інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы натхняць навукоўцаў на новыя адкрыцці і паслужаць якаснай рэсурснай базай для інфармацыйнага забеспячэння гісторыка-культурных даследаванняў у нашых краінах.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам