ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зміцер Вайцюшкевіч – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Праца – не воўк, або Як вядомыя пісьменнікі стваралі літаратурныя шэдэўры

Міжнародная бібліятэчная філасофская школа

Міжнародная бібліятэчная філасофская школа
Іншыя навіны

17–19 верасня ў Калінінградзе адбылася XVI сесія Міжнароднай бібліятэчнай філасофскай школы “Сучасная бібліятэка ў кантэксце нацыянальных праграм развіцця культуры, адукацыі і навукі”.

На працягу трох дзён на гасціннай зямлі І. Канта вядучыя спецыялісты і кіраўнікі бібліятэк, музеяў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў абмяркоўвалі пытанні трансфармацыі бібліятэк у лічбавым свеце, эвалюцыі форм і метадаў работы агульнадаступных бібліятэк, разглядалі сусветныя тэндэнцыі развіцця ўстаноў культуры.

psh_2.jpg

Па традыцыі адкрыццё філасофскай школы пачалося з цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу І. Канта.

Рэспубліку Беларусь на мерапрыемстве прадставіла Марына Пшыбытка, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ). У сваім дакладзе “Бібліятэкі Беларусі ў эпоху лічбавай трансфармацыі грамадства” яна падзялілася вынікамі навуковых даследаванняў НББ па пытаннях інфарматызацыі бібліятэк, раскрыла асаблівасці працы беларускіх бібліятэк у лічбавую эпоху.

psh_1.jpg

Вынікам зацікаўленых дыскусій стала кансалідацыя поглядаў і перакананняў удзельнікаў на падыходы да павышэння эфектыўнасці развіцця бібліятэчнай галіны, што будзе садзейнічаць інтэлектуальнаму росквіту грамадства і ўнясе важкі ўклад у далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам