ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выставачны праект “Беларусь і Біблія” атрымаўся грандыёзным!
Ігнацый Дамейка: трыўмфальнае вяртанне на радзіму

Мінск з вышыні птушынага палёту

Мінск з вышыні птушынага палёту
Іншыя навіны

Цёплая сонечная восень – ідэальная нагода, каб наведаць аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З вышыні больш чым 73 метры адкрываецца цудоўны від на Мінск. Асаблівасць пляцоўкі ў тым, што сталіцу можна разгледзець з усіх бакоў. Варта падняцца на панарамным ліфце на 23-ці паверх – і перад вамі адкрываецца прыгожая панарама ландшафту паркавай зоны Сляпянскай воднай сістэмы. Госці могуць палюбавацца восеньскімі гарадскімі краявідамі, праспектам Незалежнасці, а таксама храмам-помнікам у гонар Усіх Святых.

Акрамя таго, на пляцоўцы ўстаноўлены спецыяльныя біноклі, праз якія можна аглядаць наваколле.

Аглядная пляцоўка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працуе штодня з 12.00 да 23.00.

Глядзіце сюжэт канала “Беларусь 1” "Мінск з вышыні птушынага палёту".


Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам