ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
НББ наведала кітайская дэлегацыя
Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Метадычны семінар для работнікаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь

Метадычны семінар для работнікаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь
Іншыя навіны

9 студзеня 2008 года на базе НББ адбыўся метадычны семінар па тэме “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – вядучы інфармацыйны цэнтр краіны”, у якім прынялі ўдзел начальнікі клубаў, афіцэры па арганізацыі вольнага часу і бібліятэчныя работнікі Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.



Мэта семінара – азнаямленне ўдзельнікаў з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі НББ і яе магчымасцямі ў ажыццяўленні абслугоўвання карыстальнікаў у віртуальным асяроддзі. Праводзілі мерапрыемства Кірухіна Л.Г., намеснік дырэктара НББ па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю, і Ціханчук П.М., галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны РБ. Адкрыў семінар Матульскі Р.С., дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які прадставіў Нацыянальную бібліятэку як інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр. Фісенка Л.У., заг. аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, пазнаёміла прысутных з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі, генераванымі НББ. Тулупава А.В., заг. сектара аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, паведаміла ўдзельнікам аб базах даных вядучых сусветных вытворцаў, доступ да якіх мае Нацыянальная бібліятэка. Таксама выступілі Яроха Т.А., заг. аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, і Курыліна Л.І., заг. аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Яны прадэманстравалі магчымасці Нацыянальнай бібліятэкі па абслугоўванні ў віртуальным асяроддзі і звярнулі асаблівую ўвагу на віртуальную даведачную службу «Спытай бібліятэкара» і службу электроннай дастаўкі дакументаў.

Пашкевіч А.К., намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі сайта Міністэрства абароны РБ, расказаў аб працы сайта, прадэманстраваў яго магчымасці. Аладка А.Я., начальнік 4-га аддзела Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны РБ, падзякаваў спецыялістам НББ за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні вучэбна-метадычнага занятку і падарыў бібліятэцы электронную версію часопіса «Армия» за 10 гадоў.

Матульскі Р.С. Фісенка Л.У. Тулупава А.В.  
Яроха Т.А. Курыліна Л.І.   зала
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам