ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Відэаканферэнцыя па захоўванні і ўліку электронных копій дакументаў
“Мастацкай літаратуры” – 50

Метадычны семінар для бібліятэкараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Метадычны семінар для бібліятэкараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Іншыя навіны

29 лістапада на базе Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся семінар для бібліятэкараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскага раёна па тэме “Інфармацыйна-бібліятэчнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу. Дзіцячае чытанне – шлях да творчасці і поспеху: новыя магчымасці сацыялізацыі і бібліятэрапіі ў школьнай бібліятэцы”.

Спікерамі на мерапрыемстве выступілі кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Анастасія Маслоўская, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, пазнаёміла слухачоў з вынікамі вывучэння інфармацыйных патрэб карыстальнікаў публічных бібліятэк, якое ажыццяўлялася ў 2022 годзе ў рамках навукова-даследчай работы “Даследаванне супольнага фонду публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь для вызначэння найбольш запатрабаванай карыстальнікамі літаратуры і неабходнасці абнаўлення”.

Кацярына Седнева, вядучы бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, распавяла аб рэспубліканскім прафесійным конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”, удзел у якім штогод бяруць публічныя бібліятэкі, бібліятэкі ўстаноў адукацыі і бібліятэкі Беларускага экзархату.

Вольга Палунчанка, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, прэзентавала інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, іх магчымасці і патэнцыял для адукацыйнага працэсу.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам