ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзіць літаратурны конкурс. Ці гатовыя вы напісаць спін-оф да «Сярэбранай табакеркі» Бядулі?
Творчыя заняткі “Гародніна на градцы"

Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк (+відэа)

Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк (+відэа)
Іншыя навіны

18–20 жніўня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага і Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Чачота адбыліся семінар-практыкум і міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах". У мерапрыемствах узялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Метадычная работа набывае сёння першараднае значэнне, бо яе сутнасць – забеспячэнне аператыўнага і пісьменнага рэагавання бібліятэкі на глабальныя змены сацыяльнай сістэмы і культурнага асяроддзя. Важнымі напрамкамі метадычнай дапамогі з'яўляюцца правядзенне навукова-практычных семінараў, круглых сталоў, рабочых сустрэч, кансультацый і аказанне практычнай дапамогі калегам непасрэдна на месцах.

Семінар-практыкум і міжрэгіянальны круглы стол "Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах" былі арганізаваны для загадчыкаў аддзелаў, галоўных і вядучых бібліятэкараў (бібліёграфаў) абласной бібліятэкі на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, для дырэктараў бібліятэчных сістэм і загадчыкаў аддзеламі бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных гарадскіх і раённых бібліятэк – на базе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Чачота.

Работу мерапрыемстваў мадэравалі начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Свідуновіч Лілія Аляксееўна, намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама Барысевіч Міхаіл Мікалаевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама Шчэрба Аксана Аляксандраўна, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Стрыжэвіч Алена Якаўлеўна

0_brzesc.jpg
Фота brl.by.

На мерапрыемствах разглядаліся розныя напрамкі работы метадычнай службы абласных бібліятэк, у тым ліку павышэнне эфектыўнасці бібліятэчнай работы, паляпшэнне якасці бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў тэрыторыі, выяўленне і распаўсюджванне лепшага досведу ў рэалізацыі сацыякультурных праектаў, укараненне інавацый у бібліятэчную дзейнасць, выкарыстанне вынікаў навуковых даследаванняў у галіне бібліятэчнай справы, забеспячэнне прафесійнага развіцця бібліятэчных работнікаў.

1_brzesc.jpg
Фота brl.by.

Пшыбытка Марына Георгіеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пазнаёміла слухачоў з Рэкамендацыямі па метадычным суправаджэнні дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь, распрацаванымі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і зацверджанымі міністрам культуры ў жніўні 2021 г., прадставіла параўнальны аналіз стану бібліятэк рэспублікі па асноўных паказчыках работы і матэрыяльна-тэхнічнага складніка, агучыла асноўныя колькасныя паказчыкі, якія характарызуюць работу публічных бібліятэк краіны, праінфармавала пра тое, як бібліятэчная галіна Брэсцкай вобласці выглядае на фоне рэспублікі, пазначыла праблемы і тэндэнцыі развіцця на сучасным этапе.

2_brzesc.jpg
Фота brl.by.

Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падзялілася вопытам рэалізацыі сацыякультурных і навуковых праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама расказала аб праектным падыходзе да бібліятэчнай дзейнасці, які адкрывае новыя перспектывы ў працы, становіцца адным з яе якасных крытэрыяў і формай рэалізацыі творчых ідэй, фарміруе станоўчы імідж бібліятэкі, дапамагае ўзмацніць ролю бібліятэк у мясцовай супольнасці, палепшыць якасць паслуг, якія прадастаўляюцца карыстальнікам бібліятэкі.

3_brzesc.jpg
Фота brl.by.

Камендантава Вольга Макараўна, намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Віцебскай абласной бібліятэкі, расказала пра ролю метадычнай службы ў сістэме кіравання інавацыямі ў публічных бібліятэках Віцебскай вобласці, а таксама пра спецыфіку рэалізацыі праектнай дзейнасці і функцыянавання праектных груп на прыкладзе дзейнасці сваёй бібліятэкі.

4_brzesc.jpg
Фота brl.by.

Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна, загадчык аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, прадставіла даклад пра рэалізацыю сеткавых праектаў, накіраваных на прасоўванне бібліятэкі, інфармацыйных рэсурсаў, прыцягненне да чытання і ўдзелу ў мерапрыемствах жыхароў г. Брэста і рэгіёну («(Не)Книжные люди», «В Бресте – читать», «Terra incognita: погружение в эпоху»).

5_brzesc.jpg
Фота brl.by.

Барысюк Кацярына Сяргееўна, галоўны бібліятэкар навукова-метадычнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, падзяліліся вопытам стварэння карпаратыўных электронных рэсурсаў сумесна з цэнтральнымі бібліятэкамі вобласці (“Непрачытаная кніга В.Ф. Праскурава”, “Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун”), а таксама прэзентавала новы карпаратыўны інфармацыйны рэсурс (электронны музей) “Прадвеснік беларускага Адраджэння: Ян Чачот”.

Досведам арганізацыі даследчай, аналітычнай, інфармацыйнай работы дзяліліся калегі Баранавіцкай, Ляхавіцкай, Маларыцкай, Лунінецкай бібліятэчных сістэм, Брэсцкай ЦГБ імя А.С. Пушкіна, ЦБС г. Баранавічы. Практычнае знаёмства з вопытам работы бібліятэк ДУК «Баранавіцкая РЦБС» адбылося на базе Мірскай і Гарадзішчанскай публічных бібліятэк. Удзельнікі круглага стала прайшлі па турыстычным маршруце "Калдычэўскі лагер смерці", распрацаваным супрацоўнікам Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэкі. Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым узнагароджаннем пераможцаў абласных тураў рэспубліканскіх конкурсаў “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. 

6_brzesc.jpg

Удзельнікі семінара-практыкума і міжрэгіянальнага круглага стала адзначылі, што правядзенне падобных мерапрыемстваў вельмі важна, бо яны ствараюць унікальныя магчымасці для прафесійнага росту супрацоўнікаў бібліятэк, абмену вопытам і ідэямі, матывуюць да пошуку новых фарматаў і метадаў работы, садзейнічаюць фармаванню сучаснага спецыяліста, здольнага да выканання актуальных бібліятэчных задач.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам