ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем паслухаць голас Кузьмы Чорнага
Да 90-годдзя з дня нараджэння Алены Сяргееўны Абруцінай

Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк

Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк
Іншыя навіны

13–14 кастрычніка ў рамках метадычнага суправаджэння дзейнасці публічных бібліятэк спецыялісты навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэкі Віцебскага рэгіёна.

У першы дзень быў арганізаваны круглы стол “Актуальныя праблемы развіцця публічных бібліятэк Віцебскай вобласці” з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў бібліятэк Віцебшчыны.

1_vitebsk10.jpg

Загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Пшыбытка ў сваім выступленні “Публічныя бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: актуальныя задачы і іх рашэнні” прадставіла параўнальны аналіз дзейнасці бібліятэк краіны, азнаёміла ўдзельнікаў круглага стала з “Рэкамендацыямі па метадычным суправаджэнні дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, распрацаванымі НББ у 2021 годзе, рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі работы публічных бібліятэк. Праблемы, перспектывы, шляхі развіцця”, акрэсліла асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь.

2_vitebsk10.jpg

Пытанні заканадаўчага забеспячэння дзейнасці бібліятэк асвятліла загадчыца сектара навукова-арганізацыйнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Замаева, выступіўшы з дакладам “Прававое рэгуляванне дзейнасці публічных бібліятэк у Рэспубліцы Беларусь”. Спецыялісты бібліятэк атрымалі поўную інфармацыю аб законах, пастановах, палажэннях, якія рэгулююць бібліятэчную дзейнасць па асноўных яе кірунках: фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў, арганізацыі абслугоўвання, інфарматызацыі і тэхналагічным развіцці, навуковай рабоце.

3_vitebsk10.jpg

Загадчыца сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анастасія Маслоўская ў сваім выступленні падняла праблемы камплектавання фондаў публічных бібліятэк сацыяльна значнымі выданнямі.

4_vitebsk10.jpg

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адказалі на шматлікія пытанні калег.

5_vitebsk10.jpg

Пасля кіраўнікі абласной і нацыянальнай бібліятэк абмеркавалі нарматыўныя і арганізацыйныя дакументы, якія ўтвараюцца ў дзейнасці галоўнай бібліятэкі вобласці.

6_vitebsk10.jpg

Завяршыўся першы дзень сумеснай працы прафесійнай экскурсіяй па Віцебскай абласной бібліятэцы, якую правяла яе дырэктар Таццяна Адамян. Яна пазнаёміла калег з Мінска з дасягненнямі ўстановы за апошнія гады, камфортнымі ўмовамі, створанымі для наведвальнікаў і персаналу, агучыла праблемы, якія яшчэ трэба вырашыць.

7_vitebsk10.jpg

8_vitebsk10.jpg

14 кастрычніка дэлегацыя з нацыянальнай і абласной бібліятэк наведала цэнтральную бібліятэку Віцебскага раёна, дзе разам з калегамі з Віцебскага рэгіёна абмеркавала арганізацыю працы бібліёбуса.

Напрыканцы свайго візіту супрацоўнікі НББ пазнаёміліся з працай сельскай бібліятэкі вёскі Сасноўка.

11_vitebsk10.jpg

Падчас наведвання ўстаноў Віцебскага рэгіёна ў рамках унутрырэспубліканскага дакументаабмену Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў фонды бібліятэк каля 350 экз. мастацкай, навукова-папулярнай і іншай літаратуры.

Усе ўдзельнікі прафесійнага візіту адзначылі творчае, неабыякавае і вельмі адказнае стаўленне да сваёй справы бібліятэкараў Віцебскай вобласці і, як следства, велізарную запатрабаванасць бібліятэк у мясцовых жыхароў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

7 Сне 2023

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовыя карункі

8 Сне 2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

7 Сне 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам