ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Хакей на вышэйшым узроўні
Візіт дэлегацыі Ямала-Ненецкай акругі

Мерапрыемствы да Дня кнігі і аўтарскага права

Мерапрыемствы да Дня кнігі і аўтарскага права
Іншыя навіны

23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.


У прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны семінар “Аўтарскае права і сумежныя правы: асаблівасці прымянення ў дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) абмеркавалі асаблівасці прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах у рабоце бібліятэк, праблемы функцыянавання сістэмы калектыўнага кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі, пытанні, якія ўзнікаюць у паўсядзённай дзейнасці інфармацыйных устаноў.

З уступным словам выступіў перад гасцямі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Па яго словах, праблемы, звязаныя з аўтарскім правам, хвалююць усё чалавецтва. У прыватнасці, галоўнай з іх застаецца недаступнасць інфармацыі. “Большасць людзей разумее, як неабходна, каб інфармацыя была даступная ўсім”, – адзначыў дырэктар. Гаворка ішла пра каштоўнасці, што закліканы стаць грамадскім здабыткам, але застаюцца даступнымі пэўнаму кругу людзей з прычыны заканадаўчых аспектаў, якія ахоўваюць аўтарскае права.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Пётр Броўкін уручыў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі ў асобе яе дырэктара ганаровую грамату НЦІУ за значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы і абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.

Па заканчэнні семінара ў галерэі “Лабірынт” прайшла культурна-асветніцкая акцыя “Музыка. Эпоха. Здабыткі”, прысвечаная творчай спадчыне беларускага кампазітара, заснавальніка беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы Анатоля Васільевіча Багатырова.

На мерапрыемстве госці атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомага беларускага кампазітара, пачуць яго раманс у выкананні навучэнцаў сталічнага музычнага каледжа імя М. Глінкі. З нагоды Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права з урачыстай прамовай выступіла перад прысутнымі намеснік адказнага сакратара Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Іна Васілеўская. Унікальныя факты з жыцця і творчасці Анатоля Багатырова і тое, як захоўваецца памяць пра кампазітара на яго Радзіме, у горадзе Віцебску, расказалі дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Аляксандр Сёмкін і мастацкі кіраўнік Віцебскай абласной філармоніі Нэлі Мацабярыдзэ.

Захавальніца музычнай спадчыны Анатоля Багатырова Алена Саламаха падзялілася ўспамінамі пра кампазітара. Дзякуючы ёй фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся ўнікальнымі рукапіснымі нотнымі партытурамі Багатырова, што дазволіць кожнаму жадаючаму дакрануцца да вялікай творчай спадчыны кампазітара.

Пад час акцыі ўвазе гасцей была прадстаўлена кніжная выстаўка-прагляд “Багатыроў Анатоль Васільевіч (1913–2003). Асоба. Кампазітар. Педагог”, якая дэманструе ўнікальныя рукапісы Анатоля Багатырова, літаратуру, прысвечаную кампазітару, і іншыя матэрыялы, якія датычацца яго творчасці.

Творы Багатырова ўваходзяць у “залаты фонд” беларускай музыкі. Творчая, педагагічная і грамадская дзейнасць кампазітара стала важным укладам у скарбніцу нацыянальнай культуры Беларусі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца звыш 200 твораў Анатоля Багатырова. Найбольшай каштоўнасцю з’яўляюцца рукапісы нот аўтара. Каб захаваць і забяспечыць публічны доступ да атрыманых унікальных матэрыялаў, Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццявіла іх алічбоўку і размясціла ў электроннай бібліятэцы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам