ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Забаўлянкі для Янкі
У дапамогу прававеду

Мерапрыемства да Дня жанчын

Мерапрыемства да Дня жанчын
Іншыя навіны

6 сакавіка ў бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын.


Святочным канцэртам супрацоўніц бібліятэкі павіншавалі артыст беларускай эстрады Алег Сямёнаў, бард, кампазітар, акцёр тэатра і кіно Анатоль Длускі, спявак Яўген Нікіцін. З гумарыстычнымі нумарамі выступілі супрацоўнікі экскурсійнага і фізкультурна-аздараўленчага аддзелаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Гледачы пачулі знаёмыя песні і ад душы пасмяяліся над інсцэніроўкай бытавых сямейных сітуацый, зараджаючыся добрым настроем напярэдадні свята.

Напрыкацы мерапрыемства жанчын цёпла павіншаваў дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам