ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Насельніцтва свету: што наперадзе?
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Майстэрства крытыка

Майстэрства крытыка
Іншыя навіны

З 1 па 30 ліпеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Майстэрства крытыка», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Саламонавіча Бярозкіна, беларускага крытыка і літаратуразнаўца.


Злучыўшы свой лёс з працай крытыка, Р. Бярозкін займаўся праблемамі сучаснай беларускай прозы, паэзіі і драматургіі. Вучонага таксама цікавілі пытанні культуры творчасці, зараджэння і станаўлення нацыянальнай літаратуры на Беларусі, узаемадзеяння літаратур розных народаў.

На выстаўцы прадстаўлена каля 90 дакументаў, якія раскрываюць багатую творчую спадчыну Бярозкіна, знаёмяць з творчым і жыццёвым лёсам юбіляра.

Сярод прадстаўленых выданняў – зборнікі артыкулаў «Паэзія праўды» (1958), «Спадарожніца часу» (1961), «Постаці» (1971), крытычна-біяграфічныя нарысы пра Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанку, нарысы, прысвечаныя ўзаемадзеянню літаратур, – «Звенні» (1976).

У экспазіцыі – кнігі, у якіх Р. Бярозкін выступіў як літаратуразнаўца, даследчык беларускай класікі. Гэта манаграфія «Свет Купалы» (1965), а таксама кніга «Человек на заре: рассказ о Максиме Богдановиче – белорусском поэте» (1970).

Да ўвагі наведвальнікаў выстаўкі – зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Паэзія – маё жыццё» (1989), выдадзены пасля смерці Р. Бярозкіна. У зборніку прадстаўлены артыкулы якія не друкаваліся ні ў адной з ранейшых кніг літаратуразнаўца.

Значнае месца ў экспазіцыі займаюць публікацыі аб жыцці і творчасці юбіляра, аўтарамі якіх з’яўляюцца А. Адамовіч, З. Азгур, В. Бечык, В. Каваленка, Ю. Канэ, Я. Янішчыц і іншыя.

Кантактны тэлефон: 293-27-16

Навіны

Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў

1 Чэр 2020

Сёлета святкуецца 500-годдзе знакамітага выдаўца Крыстафа Плантэна, які заснаваў ў XVI ст. тыпаграфію ў Антверпене і паступова ператварыў яе ў адну з лепшых у Еўропе. Ува многіх музеях і бібліятэках свету запланаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання юбілею друкара. Каб адзначыць юбілейную дату, Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама падрыхтавала шэраг акцый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч

31 Май 2020

Валянціна Нікіфараўна Дышыневіч нарадзілася 31 мая 1930 г. у Омску ў сям'і служачага. Скончыўшы 3 класы пачатковай школы, 10-гадовая Валянціна з бацькамі пераехала ў Гродна па месцы працы бацькі (ён быў лекарам).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

31 Май 2020

31 мая 1909 г. адбылося адкрыццё і першае пасяджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК). Яна стала навуковым, культурным, адукацыйным цэнтрам, вакол якога групавалася мясцовая інтэлігенцыя.

Па старонках беларускага календара

Жыццёвая арыфметыка:  апавяданне “Урок арыфметыкі” Вячаслава Адамчыка

1 Чэр 2020

Вячаслаў Адамчык у сваім поўным светлай настальгіі апавяданні расказвае гісторыю першай падлеткавай улюблёнасці – тым больш пранізлівую, што адбываецца ўсё ў “апошні год вайны”. Гэта апавяданне-ўспамін, сумнае і радаснае адначасна, як любы драбок памяці пра незваротнае і няспраўджанае.

Блог прафесійнага чытача

111