ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі
Мы сярод вас: у Нацыянальнай бібліятэцы выставілі фотапартрэты людзей з групы рызыкі ВІЧ

Майстар-клас для юрыстаў

Майстар-клас для юрыстаў
Іншыя навіны

15 лістапада ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь спецыялісты аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання правялі майстар-клас для юрыстаў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў установы адукацыі.

Мерапрыемства прайшло ў рамках VII Рэспубліканскай канферэнцыі “Уклад маладых вучоных у развіццё прававой навукі Рэспублікі Беларусь”.

Master_Klass_1.JPGУ ходзе майстар-класа, прысвечанага правілам афармлення бібліяграфічных спісаў да навуковых работ, слухачы азнаёміліся з нарматыўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць складанне бібліяграфічнага апісання, асаблівасцямі афармлення запісаў на асобныя віды выданняў і атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых на штомесячныя бясплатныя заняткі па афармленні спісаў да навуковых прац, якія праводзяцца ў апошнюю сераду месяца ў 17.00 у памяшканні 257с (зала для групавых заняткаў).

Па дамоўленасці з навучальнымі ўстановамі магчыма правядзенне бясплатных выязных заняткаў.

Телэфоны для даведак: (8 017) 293 27 38, 293 27 39, 293 27 40.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам