ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
ЮНЕСКА – 75 гадоў!
Восеньскія карціны

Майстар беларускай навелы: да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана

Майстар беларускай навелы: да 115-годдзя з дня нараджэння Яна Скрыгана
Іншыя навіны

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. 12 лістапада раздзел быў прэзентаваны на літаратурным вечары “Кругі лёсу Яна Скрыгана”, які прайшоў у бібліятэцы.

Ян Скрыган (1905–1992) – выдатны беларускі паэт, празаік, крытык, стваральнік беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру. Пісьменнік з’яўляўся сябрам Слуцкай філіі літаб’яднання “Маладняк”. Ад некаторых іншых “маладнякоўцаў” Ян Скрыган адрозніваўся арыентаванасцю на традыцыю, вострым адчуваннем мовы, любасцю да роднага слова, імкненнем вучыцца, а не вучыць.

Я пepaчытвaю кнiгi Янa Скpыгaнa – cтapoнкy зa cтapoнкaй, – i мнe нe xoчaццa paзвiтвaццa з iмi... Я чyю жывyю iнтaнaцыю пicьмeннiкa. <...> З acaлoдaю, як бяpoзaвiк y лeтнюю гapaчыню, y cмaк п’ю мoвy cкpыгaнoвыx cтapoнaк. І вyчycя ў ягo. Ён цiкaвы i пaтpэбны мнe. Бo ён нe тoлькi пicьмeннiк. Ён – acoбa.
Алена Васілевіч

Ян Скрыган быў змагаром за чысціню нацыянальнай літаратурнай мовы. За ўдзел у стварэнні дванаццацітомнай БелСЭ пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі (1976). Працуючы над мовай энцыклапедыі, ён імкнуўся, каб яна ўзбагацілася з крыніц жывой гаворкі беларускага народа, была навукова дакладнай і ў той жа час зразумелай масаваму чытачу.

На старонцы праекта можна пазнаёміцца з кнігамі аўтара, яго перакладамі. Тут размешчаны поўныя тэксты васьмі кніг Я. Скрыгана, якія ўдалося прадставіць, дзякуючы падпісанню аўтарскага дагавора са спадчынніцай пісьменніка – Галінай Скрыган. Сярод іх “Затока ў бурах” (1929), “Шугае сонца” (1930), “Каця Лапянкова” (1932), “Недапісаны профіль” (1932), “Сустрэчы” (1935) і іншыя. Таксама можна пазнаёміцца са зборамі твораў і кнігамі пісьменніка, укладзенымі яго дачкой – “Сэрцу горкая далячынь” (2013), “Добра, што я іх ведаў” (2014).

У раздзеле, прысвечаным даследаванню творчасці пісьменніка, размешчаны кнігі з успамінамі пра аўтара і бібліяграфічныя спісы з кніжных, энцыклапедычных і перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць Яна Скрыгана. Для чытачоў у адкрытым доступе даецца магчымасць пазнаёміцца з поўнымі тэкстамі артыкулаў даследчыкаў, якія пісалі пра яго (Н. Грышчук, Г. Скрыган, К. Цвіркі).

“Фотагалерэя” паэта, якая рыхтавалася пры ўдзеле партнёраў праекта, пазнаёміць з фатаграфіямі родных і сяброў пісьменніка, яго лістамі і рукапісамі, асабістымі рэчамі. Таксама тут размешчаны дакументы з “Фоталетапіса з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020), які выйшаў да юбілею пісьменніка.

Skryhan-Ja.-1.jpg

Сцяпан Сямашка, Паўлюк Шукайла, Пятрусь Броўка, Янка Відук (Скрыган).
З архіва Яна Скрыгана. Полацк. 1927 г.
З фондаў ДМГБЛ

Skryhan-Ja.-2.jpg

Ліст Яна Скрыгана Максіму Танку.
15 жніўня 1965 г.
З фондаў БДАМЛМ

Да працы над віртуальным раздзелам далучыліся Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі і гісторыка-краязнаўчы музей “Бацькаўшчына” (кіраўнік І.І. Тагіль; а.г. Камень Капыльскага раёна). У падраздзеле “Ушанаванне памяці Яна Скрыгана” размешчаны фотаздымкі з малой радзімы пісьменніка, фота яго рэчаў і дакументаў, якія даслалі гэтыя ўстановы.

Skryhan-Ja.-3.jpg

Экспазіцыя, прысвечаная Яну Скрыгану ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Бацькаўшчына”
(а.г. Камень, Капыльскі р-н, Мінская вобл.).
Фота ДУА “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Запрашаем да знаёмства з раздзелам на беларускай і рускай старонках інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам