ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачысты канцэрт
Выстаўка “Гонар маем!”

Матрыца: міф або рэчаіснасць?

Матрыца: міф або рэчаіснасць?
Іншыя навіны

26 лютага 2009 года ў 18.30 у зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 306, 3-і паверх) адбудзецца інфармацыйная праграма “Матрыца: міф або рэчаіснасць?”, арганізаваная ў рамках праекта “Кропка Адліку”.


Вядучы праграмы Мікалай Панчышын, філосаф, выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, аўтар кніг “Универсальная энергия”, “Прикосновение к свету” і адукацыйнай праграмы “Человек в современном мире”, раскрые для ўдзельнікаў мерапрыемства наступныя тэмы:

  • канцэпцыя матрыцы і тры ўзроўні свядомасці;
  • матрыца – вярчэнне ў коле стэрэатыпаў;
  • усведамленне свету: каханне і талерантнасць.

Праграмай мерапрыемства прадугледжана дэманстрацыя аўтарскіх слайд-фільмаў.

Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі.

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 8(029) 7-725-752, 8 (029) 345-09-52.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам