ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі італьянскай графікі
Што такое эгрэгары, і кіраванне людзьмі праз іх выкарыстанне

Мастацтва аўтсайдэраў

Мастацтва аўтсайдэраў
Іншыя навіны

28 ліпеня 2009 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё арт-праекта “Мастацтва аўтсайдэраў”.


У сусветным мастацтве існуе такі напрамак, як арт-брут, або аўтсайдэр-арт. Гэта плынь узнікла ў Еўропе ў ХІХ – пачатку ХХ ст., калі некаторыя псіхіатры, якія з дыягнастычнымі мэтамі збіралі творы сваіх пацыентаў, вымушаны былі прызнаць іх мастацкую вартасць.

У выстаўцы прымуць ўдзел 12 чалавек, домам якіх з’яўляецца ДУ “Псіханеўралагічны інтэрнат № 2”. Сярод іх былыя мастакі, архітэктары, ваеннаслужачы, а таксама інваліды з дзяцінства. Для гэтых людзей жывапіс – магчымасць рэалізаваць сябе, адчуць уласную значнасць. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 70 жывапісных і дэкаратыўна-прыкладных твораў.

Выстаўка арганізуецца дзякуючы спонсарскай падтрымцы Беларуска-ірландскага праекта дапамогі інвалідам, Міжнароднага жаночага клуба, Пасольства В’етнама ў Рэспубліцы Беларусь.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам