ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі дзіцячага пакоя
“Залаты Купідон”. Напярэдадні

Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння

Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння
Іншыя навіны

13 жніўня а 16-й гадзіне ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) ладзіцца ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкай выстаўкі “Марцін Лютар: 530 гадоў з дня нараджэння”.


Выстаўка падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з грамадскім аб’яднаннем нямецкай культуры “Масты” і прысвечана 530-годдзю “вялікага рэфарматара” Германіі Марціна Лютара.

У 2017 г. споўніцца 500 гадоў, як Марцін Лютар прыбіў свае 95 тэзісаў супраць індульгенцый да брамы Замкавай царквы ў горадзе Вітэнбергу ў Германіі.

З 2008 па 2017 г. у Германіі праходзяць Лютараўскія дэкады і ладзяцца выстаўкі, спектаклі, дыскусіі, іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Рэфармацыі і асобе Марціна Лютара.

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць далучыцца да шэрагу гэтых значных мерапрыемстваў.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены ілюстрацыйныя і інфармацыйныя матэрыялы, а таксама мастацкія творы, прысвечаныя Марціну Лютару.

Выстаўка будзе працаваць да 29 верасня 2013 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам