ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Раман Матульскі: “Літаратура заўсёды розная. Тут галоўны суддзя, фільтр і крытэрый – гэта час”
Атэстат Максіма Багдановіча

Манюшка, Монюшко, Moniuszko… цяпер на трох мовах!

Манюшка, Монюшко, Moniuszko… цяпер на трох мовах!
Іншыя навіны

Віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, стаў даступны на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Цяпер не толькі нашы суайчыннікі, але і прадстаўнікі іншых краін маюць магчымасць пазнаёміцца з творчай дзейнасцю і спадчынай выбітнага кампазітара, што будзе садзейнічаць папулярызацыі асобы Станіслава Манюшкі па-за межамі Беларусі.

Віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны” на беларускай, рускай і англійскай мовах – гэта ўклад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў святкаванне 200-годдзя славутага земляка, здзейснены ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў да слыннага юбілею, уключанага ў спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.

Спадзяёмся, што ў нашым інфармацыйным рэсурсе кожны карыстальнік з любога кутка свету адшукае для сябе нешта цікавае, карыснае, пазнавальнае і раней невядомае. Праект знаёміць з асобай Станіслава Манюшкі, яго творчай спадчынай, пастаноўкамі на беларускай сцэне, ушанаваннем памяці кампазітара ў Беларусі. Рэсурс змяшчае больш за 700 крыніц з розных калекцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: гэта кніжныя выданні, ноты, аўдыявізуальныя матэрыялы, артыкулы з газет і часопісаў. Сапраўдны падарунак для наведвальнікаў – 50 алічбаваных выданняў нотных дакументаў другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя.

У праекце прадстаўлены таксама і каштоўныя матэрыялы з Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Запрашаем усіх наведвальнікаў партала Нацыянальнай бібліятэкі пазнаёміцца з віртуальным праектам на любой з трох моў, праслухаць аўдыяфрагменты з лепшых твораў Станіслава Манюшкі і культурна ўзбагаціць сябе.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 43.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам