ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мерапрыемствы да Дня памяці (400 гадоў) культурнага і грамадскага дзеяча ВКЛ К.К. Астрожскага
Віртуальная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Мама, сонца і вясна

Мама, сонца і вясна
Іншыя навіны

9 сакавіка 2008 года з 12.00 да 13.30 дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак разам з бацькамі на святочнае мерапрыемства "Мама, сонца і вясна".




Разам з бацькамі дзеці змогуць паўдзельнічаць у цікавых конкурсах, выявіць творчыя здольнасці, працавітасць, кемлівасць, выканаць сваімі рукамі нескладаныя вырабы. На свяце прыгажуня-Вясна загадае ім загадкі і пагуляе ў гульню "Сонейка і дожджык". Узнагародай за ўдзел будуць чарадзейныя кветкі з сюрпрызам, якія вырастуць на кветкавай паляне. Выдатным падарункам для мам стануць паштоўкі, вырабленыя сваімі рукамі.

Святочную атмасферу дапоўняць песні пра маму і пра вясну, а таксама прагляд любімага мультфільма.

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5-8 гадоў. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.

Кантактны тэлефон: 293-25-34
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам