ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Мужна жыў і мужна паміраў”: да 110-годдзя Валерыя Маракова
ВЧЗ запрашае ў падарожжа па Магілёўшчыне

Маленькія “прафесары” вывучалі кніжную спадчыну Радзівілаў

Маленькія “прафесары” вывучалі кніжную спадчыну Радзівілаў
Іншыя навіны

У сакавіку ў “Клубе кніжных прафесараў” адбыліся заняткі “Кніжная культура Радзівілаў”. Радзівілы пакінулі адметны след у гісторыі развіцця кніжнай культуры як заснавальнікі друкарняў і бібліятэк, а таксама аўтары кніг.

Удзельнікі заняткаў пабачылі нясвіжскія выданні XVIII ст. і кнігі з бібліятэкі Радзівілаў з экслібрысамі, а таксама адзіны ў Беларусі асобнік XVIII ст. драматычных твораў Францішкі Уршулі Радзівіл “Камедыі і трагедыі”.

Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, вялікі гетман літоўскі, у 1750 г. атрымаў дазвол ад караля Аўгуста ІІІ на адкрыццё друкарні ў Нясвіжы. Праз год пасля заснавання Рыбанька перадаў друкарню езуітам, але надалей падтрымліваў яе фінансава. Друкарня праіснавала каля 50 гадоў і служыла пераважна Радзівілам і мясцоваму езуіцкаму калегіуму. У нясвіжскім кнігадрукаванні пераважалі польская і лацінская мовы. Польская мова была пануючай літаратурнай мовай у Рэчы Паспалітай. Лацінскай мове асаблівая ўвага надавалася ў калегіуме, бо вучні павінны былі валодаць ёй дасканала.

Францішка Уршуля Радзівіл, жонка вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Рыбанькі, вядомая найперш як стваральніца ў нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў самабытнага тэатра, для якога пісала п’есы і ставіла іх на сцэне. Змест тэатральнага рэпертуару складалі творы Уршулі, апублікаваныя ў Нясвіжскай друкарні, якая была адкрыта таксама не без удзелу княгіні. Першае нясвіжскае выданне збору твораў “Камедыі і трагедыі” з’яўляецца вельмі рэдкім. Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае экзэмплярам другога выдання “Камедыі і трагедыі” (Жоўква, 1754), якое прадстаўлена ў экспазіцыі. Гэта выданне мае цікавыя гравюры, разнастайныя застаўкі і канцоўкі, выкананыя гравёрам Міхалам Жукоўскім.

Творчым заданнем было стварыць тэатральныя дэкарацыі да пастановак па кнізе “Камедыі і трагедыі” Уршулі Радзівіл. Юныя дэкаратары вырабілі макеты, якія ўяўлялі ў мініяцюры сцэну з кулісамі і заслонамі, дзе былі адлюстраваны герб Радзівілаў і гравюры са старадруку XVIII ст.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам