ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
Лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”

Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце

Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце
Іншыя навіны

26 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар "Сучасныя падыходы да павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння навуковай і адукацыйнай дзейнасці".

Мерапрыемства было арганізавана ўніверсітэтам сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. 

Удзельнікам быў прадстаўлены шырокі спектр аўтарытэтных сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў у сферы навукі і адукацыі. Пра магчымасці іх выкарыстання праз віртуальную чытальную залу НББ распавяла супрацоўніца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Дар'я Столяр.

Brest_WoS_1.jpg

Загадчык сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вячаслаў Брычкоўскі выклаў асноўныя перавагі ініцыятывы адкрытага доступу да навукова-адукацыйных рэсурсаў, якая з'яўляецца інавацыйнай бізнес-мадэллю арганізацыі навуковых камунікацый ва ўмовах лічбавай трансфармацыі грамадства.

Brest_WoS_2x.jpg

У сваім дакладзе Вячаслаў Брычкоўскі распавёў таксама аб шырокіх магчымасцях выкарыстання рэсурсаў і інструментаў платформы Web of Science для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай дзейнасці ва ўніверсітэце.

Слухачам быў таксама прэзентаваны тэматычны сайт "Беларусь у інфармацыйнай прасторы", які з'яўляецца даведнікам па аўтарытэтных нацыянальных анлайн-рэсурсах. Вялікую цікавасць у прысутных выклікаў новы раздзел сайта, створаны ў рамках праекта "100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.".

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам