ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кругі лёсу Яна Скрыгана
Навагоднія спектаклі ў Нацыянальнай бібліятэцы! Прыходзьце! Будзе казачна цікава!

Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі

Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі
Іншыя навіны

10 лістапада ў Нясвіжы адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі”.

Арганізатары рэальна-віртуальнага мерапрыемства: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў выступілі:

  • Сяргей Клімаў, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”
  • Павел Сапоцька, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
  • Рымантас Жыргуліс, дырэктар Кедайняйскага краёвага музея
  • Моніка Антшак, куратар музея ў Небарове і Аркадыі

Niasviz-1.jpg

Праграма пачалася з анлайн-прэзентацыі кнігі Анатолія Федарука “Старинные усадьбы Гродненщины: Лидский район, Мостовский район, Новогрудский район, Островецкий район, Ошмянский район”. Кніжную навінку прэзентавалі Вольга Папко, навуковы рэдактар, і Наталля Федарук, дачка аўтара.

На працягу дня адбыліся чатыры секцыі:

  • І секцыя “Зборы Нясвіжскага палаца: гісторыя і сучаснасць”
  • ІІ секцыя “Hic mortui vivunt et muti loquuntur”
  • ІІІ секцыя “Магнаты і Вера”
  • IV секцыя “Пытанні рэстытуцыі, уводу ў навуковае абарачэнне прадметаў мастацтва і юрыдычныя аспекты калекцыяніравання”

Секцыя “Hic mortui vivunt et muti loquuntur” аб’яднала даследчыкаў кніжнай культуры і змястоўна была прысвечана праблемам вывучэння кніжных помнікаў і архіўных матэрыялаў.

Niasviz-2.jpg

Секцыя ўключала наступныя даклады:

  • Таццяна Сапега, мадэратар пасяджэння, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Беларусь)
    “Кнігі друкарні Плантэна-Марэтуса ў бібліятэцы Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў”
  • Вольга Навіцкая, намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце музея “Замкавы комплекс «Мір»” (Беларусь)
    “Актуалізацыя і рэстытуцыя архіўных дакументаў эпісталярнай спадчыны князёў Святаполк-Мірскіх”
  • Віктар Сакалоў, кандыдат гістарычных навук, галоўны бібліятэкар Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Яраслава Мудрага (Украіна)
    “Старадрукі з бібліятэчнага збору Храптовічаў, выдадзеныя на тэрыторыі Украіны: гісторыка-кнігазнаўчы аналіз кніжных помнікаў (на базе фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. Вярнадскага)”
  • Айвас Рагаускас, доктар гуманітарных навук, прафесар Віленскага ўніверсітэта (Літва)
    “Друкарня Іахіма Георга Рэта ў радзівілаўскіх Кейданах”
  • Юлія Шустава, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела рэдкіх кніг Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Расія)
    “Беларускія кірылічныя кнігі XVI – пачатку ХІХ стст. на букіністычных аукцыёнах Масквы: унікальныя асобнікі і іх функцыяніраванне ў культуры”
  • Niasviz-3.jpg
  • Аліна Калтачэнка, аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, старшы выкладчык Інстытута менеджмента спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (Беларусь)
    “Магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў у рабоце з архівамі магнацкіх сем’яў Беларусі”

Секцыя мела назву “Hic mortui vivunt et muti loquuntur” невыпадкова. Фраза з лацінскай мовы перакладаецца як “Тут мёртвыя жывуць і нямыя гавораць”. Гэтыя надпісы знаходзіліся на сценах старых бібліятэк. Менавіта такі выраз быў напісаны і ў Нясвіжскай бібліятэцы. На выставе “Castrum doloris. Пахавальны цырыманіял нясвіжскага двара” ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” экспануецца пліта з памяшкання бібліятэкі Нясвіжскага замка.

Niasviz-4.jpg

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам