ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памяці загінуўшых будзем вартыя!
Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

У рамках святкавання 76-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 6 мая дэлегацыя бібліятэкі на чале з генеральным дырэктарам Раманам Матульскім узяла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага комплекса “Курган Славы”.

1_Kurgan_Slavy.jpg

Дзень Перамогі быў і застаецца светлым і значным святам нашай краіны. Напярэдадні знакавай даты прыміце шчырыя пажаданні дабра, міра, моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту. Няхай неба над нашай зямлёй заўсёды будзе мірным!

Да свята Перамогі Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выставу “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, прысвечанай творчасці беларускіх аўтараў-франтавікоў.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам