ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Наша дружная сям'я
Выстаўка нонфігуратыўнага мастацтва

Літаратурны вечар, прысвечаны юбілею Янкі Маўра

Літаратурны вечар, прысвечаны юбілею Янкі Маўра
Іншыя навіны

16 мая а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца літаратурны вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.


Янка Маўр (сапраўднае імя – Іван Міхайлавіч Фёдараў) з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаным дзеячам культуры Беларусі. Пісьменнік не толькі ўзбагаціў беларускую дзіцячую літаратуру новымі тэмамі, своеасаблівымі жанрамі, але і пашырыў яе абсягі.

Кнігі Янкі Маўра вельмі папулярныя ва ўсім свеце і перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую мовы. Асобныя творы выдаваліся ў Амерыцы, Англіі і іншых краінах.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурны вечар і адкрыццё кніжнай выстаўкі “Чараўнік з краіны маленства”. Экспазіцыя змяшчае матэрыялы пра жыццё і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка, знаёміць з яго творамі. На выстаўцы будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: рукапісы, машынапісныя тэксты, нататкі, фотаздымкі розных гадоў, кнігі на мове эсперанта, кнігі з дароўнымі надпісамі Янку Маўру і асабістыя рэчы пісьменніка.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала інфармацыйны рэсурс “Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам”. Размешчаны на інтэрнэт-партале бібліятэкі праект дазваляе зрабіць цікавае падарожжа ў далёкія краіны разам з героямі кніг беларускага пісьменніка. Таксама да юбілею Янкі Маўра было алічбавана і размешчана ў электроннай бібліятэцы звыш 30 яго твораў.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам