ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект “Пясняр-2012”
Семінар па новых праектах бібліятэкі eLIBRARY

Літаратурна-асветніцкі праект “Народны настаўнік”

Літаратурна-асветніцкі праект “Народны настаўнік”
Іншыя навіны

30 кастрычніка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адкрыецца літаратурна-асветніцкі праект “Народны настаўнік”, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.


Мерапрыемства пройдзе ў рамках Года кнігі.

З нагоды юбілею народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе наведвальнікам кніжную выстаўку “Народны настаўнік”, прысвечаную шматграннасці коласаўскага таленту, а таксама прэзентацыі новага, суправаджаемага навуковым каментарыем, Збору твораў класіка ў 20 тамах і віртуальнага праекта “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас. Да 130-годдзя з дня нараджэння”.

Таксама гасцей мерапрыемства чакаюць цікавыя сустрэчы з роднымі пісьменніка, даследчыкамі і прыхільнікамі коласаўскага слова.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 02, 293 27 67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам