ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжная спадчына Скарыны цяпер і ў Музеі Гутэнберга
Пачала працу Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк

Летнія фарбы буквіцы

Летнія фарбы буквіцы
Іншыя навіны

13 чэрвеня ў музеі кнігі дзеці стваралі індывідуальныя буквіцы. Так юныя даследчыкі вывучалі мастацкае афармленне рукапісаў.

На занятках юныя даследчыкі пазнаёміліся з гісторыяй беларускай рукапіснай кнігі і атрымалі ўяўленне пра асаблівасці мастацкага афармлення рукапісаў.

Асаблівая ўвага была нададзена буквіцы як элементу афармлення тэксту. Буквіцу ставілі напачатку тэксту, рабілі яе вялікага памеру і багата расквечвалі разнастайным арнаментам. Часта яе пісалі чырвоным колерам. Адсюль і пайшло паняцце чырвонага радка як пачатка абзаца.

Удзельнікі заняткаў атрымалі магчымасць уключыцца ў творчы працэс і стварыць сваю ўнікальную першую літару. Дзеці самі малявалі буквіцу і такім чынам станавіліся актыўнымі прадаўжальнікамі рукапіснай традыцыі.

На фота: удзельнікі заняткаў “Буквіца” – вучні сярэдняй школы № 172 г. Мінска.

Заняткі арганізаваны ў межах праекта “У госці да кніг”, які знаёміць з беларускай кніжнай спадчынай.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Кнігі ў дар школе № 38 і яслям-саду № 92

16 Кас 2019

15 кастрычніка ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэкам сярэдняй школы № 38 і ясляў-сада № 92 г. Мінска перадалі ў дар больш за 200 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала

15 Кас 2019

15 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася навуковая лекцыя “Кнігі да вынаходніцтва друку: нястомная праца перапісчыка” даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Букер-2019 атрымалі дзве пісьменніцы за раманы пра жаночую долю

15 Кас 2019

Канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд зноў стала лаўрэатам Букераўскай прэміі, але на гэты раз званне найлепшага англамоўнага пісьменніка яна падзяліла з брытанкай Бернардыні Эварыста.

Навіны бібліятэк

Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка на Украіне

15 Кас 2019

8 кастрычніка на радзіме вялікага Каменяра ў дзяржаўным гісторыка-культурным запаведніку “Нагуевічы” (Львоўская вобл., Украіна) адбылася прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка і гісторыка Юрыя Кур’яновіча “Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар” – першага беларускамоўнага выдання пра аднаго з выдатных прадстаўнікоў галіцкай інтэлігенцыі і адданага сына ўкраінскага народа Пятра Франко (1890–1941).

Навіны бібліятэк

111