ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Унікальныя рарытэты і біблейскія старажытнасці ўпершыню трапяць у Беларусь
Унікальнае бачанне краіны вачыма беларускіх фатографаў: глядзіце відэасюжэт аб праекце “Я сэрцам бачу”

Летапіс сталіц свету

Летапіс сталіц свету
Іншыя навіны

21–22 мая намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай выстаўкі “Летапіс сталіц свету” і навуковай канферэнцыі, прысвечаных 20-годдзю сталіцы Казахстана – Астане.

Мерапрыемствы былі арганізаваны Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкай Рэспублікі Казахстан пры падтрымцы Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) прадставіла ў Астане два тэматычныя блокі – “Цэнтры беларускай дзяржаўнасці” і “Беларусь суверэнная”. Экспанаваліся сучасныя выданні, прысвечаныя краіне ў цэлым, а таксама Тураву, Полацку, Мінску і іншым гарадам, якія ў розныя гістарычныя перыяды былі цэнтрамі беларускіх зямель.

Стэнд нашай бібліятэкі прыцягнуў увагу наведвальнікаў выстаўкі. У іх ліку быў казахскі паэт, вучоны-абаевед Мурат Султанбекаў. Ён перадаў для фондаў НББ чатыры аўтарскія выданні.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам