ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калядныя чытанні ў галоўнай бібліятэцы краіны
Вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Лекцыя пра духоўныя спевы ў фальклорных традыцыях беларусаў

Лекцыя пра духоўныя спевы ў фальклорных традыцыях беларусаў
Іншыя навіны

Духоўныя песні і канты трывала замацаваліся ў народных музычных традыцыях большасці рэгіёнаў Беларусі. Таму смела можна гаварыць пра існаванне фальклорнай скіраванасці рэлігійнай песеннай творчасці. Разабрацца з тым, што менавіта прынята адносіць да ліку з’яў народнага праваслаўя ў беларускай песеннай традыцыі, дапамагла музыказнаўца Кацярына Чарнова.

28 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў яна сустрэлася з чытачамі бібліятэкі, дзе ў форме мультымедыйнай лекцыі расказала пра духоўныя вершы, псальмы і богаслужбовыя спевы беларусаў і пазнаёміла слухачоў з узорамі “боскіх” песень з аўдыяфонда Акадэміі музыкі.

Прысутныя пачулі духоўныя вершы “Два браты Лазара”, “Вы ўжо, гусі мае”, калядныя і велікодныя псальмы і паглядзелі відэафрагмент выканання верша “Тры анёлы” святочным хорам Свята-Елісавецінскага манастыра. Усіх здзівіла, наколькі простай мовай падобныя музычныя творы трактуюць складаныя царкоўныя тэксты.

Пасля заканчэння мерапрыемства яго ўдзельнікі не спяшаліся разыходзіцца. Яны дзяліліся адзін з адным сваімі ўражаннямі і цікавіліся дакументамі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі.

Наступная лекцыя адбудзецца 5 снежня ў 15:00.

Чакаем вас!

Праграма “Гадзіны музыкі”

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам