ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”
Экскурсія для пераможцаў фотаконкурсу “#♥_nlb”

Лекцыя-канцэрт “Узлёт рускай музычнай думкі”

Лекцыя-канцэрт “Узлёт рускай музычнай думкі”
Іншыя навіны

24 верасня ў галерэі “Лабірынт” адбылася лекцыя-канцэрт “Узлёт рускай музычнай думкі” з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”.

Пасля невялікага летняга перапынку арт-прастора “Свет класічнай музыкі” працягвае знаёміць нас з найбольш яркімі і значнымі старонкамі музычнага жыцця. На гэты раз прадметам сустрэчы стала руская акадэмічная музыка XIX стагоддзя, і невыпадкова. У гэты час у Расіі фарміруецца нацыянальная кампазітарская школа, адчыняюцца кансерваторыі, уплывовае становішча займае музычная крытыка, а канцэртная дзейнасць выходзіць на сусветны ўзровень і атрымлівае грамадскае прызнанне.

Два аддзяленні канцэрта аднавілі этапы развіцця рускай музыкі. У іх прагучалі жамчужыны рускай класічнай музыкі, такія як рамансы М.І. Глінкі “Не искушай меня без нужды” і А.С. Даргамыжскага “Я всё ещё его люблю”, фрагменты з оперы М.П. Мусаргскага “Сорочинская ярмарка” і цэлы шэраг твораў П.І. Чайкоўскага.

Чакаем усіх жадаючых на наступным канцэрце “Музыка Сярэбранага веку”, дзе працягнецца знаёмства з творчасцю рускіх кампазітараў мяжы стагоддзяў – М.К. Метнера, А.М. Скрабіна, С.В. Рахманінава і інш. Сустрэча адбудзецца 29.10.2022 у 15.00.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Успомніць усё. Памятаць кожнага

9 Сне 2022

9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося фінальнае мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей

8 Сне 2022

8 снежня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях прыцягнення інвестараў і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх уключэння ў эканамічны абарот.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

8 Сне 2022

8 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

6 Сне 2022

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2022

6 снежня ў беларускім павільёне Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве адкрыўся выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калядная зорка

7 Сне 2022

З 7 снежня па 16 студзеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе святочная выстава “Калядная зорка”, прысвечаная Калядам і Новаму году.

Кніжныя выстаўкі

Сэрца, якое мілуе

10 Ліс 2022

Кніжная і фотавыстаўка “Сэрца, якое мілуе” прысвечана жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935–2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам