ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Секцыя “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк”
Музейныя заняткі “Вандроўка па Мінску разам з Ф. Скарынам”

Лекцыя-канцэрт “Тысяча абліччаў мадэрну”

Лекцыя-канцэрт “Тысяча абліччаў мадэрну”
Іншыя навіны

26 лістапада ў галерэі “Лабірынт” адбылася лекцыя-канцэрт “Тысяча абліччаў мадэрну” з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”.

Чым бліжэй мы падыходзім да XXI стагоддзя, тым больш стракатай, яркай і разнастайнай становіцца карціна сусветнай музычнай культуры. Гэты перыяд гісторыі па праве можна ахарактарызаваць як “тысячааблічны Янус мадэрну”. Арганізатары і ўдзельнікі лекцыі-канцэрта пастараліся раскрыць і паказаць кожную грань зіхатлівага брыльянта культурнага жыцця ХХ стагоддзя.

Праграма канцэрта складалася з сольных фартэпіянных і ансамблевых твораў розных нацыянальных школ і кірункаў. Прагучалі імпрэсіянісцкія творы К. Дэбюсі, экспрэсіянісцкія п’есы А. Шонберга, нефальклорныя творы Б. Бартака, а таксама мініяцюры. Э. Саці, Г. Фарэ і С. Пракоф’ева.

Запрашаем усіх жадаючых на наступны канцэрт “Насустрач XXI стагоддзю”, на якім будзе прадстаўлена музычная культура другой паловы ХХ стагоддзя, а таксама творчасць Д. Шастаковіча, А. П’яцолы, Э. Марыконэ і іншых. Сустрэча адбудзецца 14 студзеня 2023 г. у 15.00.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”

29 Вер 2023

29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі сумесны кітайска-беларускі праект – зборнік “Репрезентация современного искусства”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

29 Вер 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Міхайлаўне – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, бадзёрасці і моцнага здароўя. Няхай будзе больш светлых дзён, прыемных сустрэч, любячых людзей і цёплых абдымкаў. Хай блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і напаўняюць ваша жыццё радасцю і шчасцем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам