ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ХV Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры
Відэаканферэнцыя па пытаннях алічбоўкі бібліятэчных фондаў

Лекцыя-канцэрт “Палітра фарбаў рамантызму”

Лекцыя-канцэрт “Палітра фарбаў рамантызму”
Іншыя навіны

28 мая ў галерэі “Лабірынт” адбылася лекцыя-канцэрт “Палітра фарбаў рамантызму” з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”.

Ramantyzm-1.jpg

Як вядома, у XIX стагоддзі адбыўся актыўны ўздым культуры, адзначаны стварэннем шматлікіх шэдэўраў ва ўсіх відах мастацтва, у тым ліку і ў музыцы. Нацыянальныя кампазітарскія школы прадставілі шырокую панараму імёнаў. Упершыню пра сябе на ўвесь свет загаварылі Нарвегія, Чэхія, Польшча; па-новаму адкрыліся музыканты Заходняй Еўропы. Таксама адбыліся значныя пераўтварэнні ў вобразна-тэматычнай сферы. На першы план выходзіць народна-жанравы, казачна-фантастычны, экзальтавана-лірычны пачатак.

Ramantyzm-2.jpg

Закрываючы вясновы сезон, удзельнікі лекцыі-канцэрта – музыканты-аматары пазнаёмілі слухачоў з маляўнічай і ўзнёсла-вытанчанай музычнай палітрай эпохі рамантызму. Праграмныя сачыненні для фартэпіяна “Ружы з поўдня”, “Вясновыя галасы” І. Штрауса, “Раніца” і “Да вясны” Э. Грыга, а таксама многія іншыя стваралі сонечную і цёплую атмасферу, сугучную прыродзе, вясне ў самым яе разгары.

Чакаем усіх жадаючых на наступным канцэрце Узлёт рускай музычнай думкі”, дзе прагучаць творы выдатных рускіх кампазітараў М.І. Глінкі, П.І. Чайкоўскага, С.В. Рахманінава і інш. Новы сезон адкрыецца восенню, 24 верасня ў 15.00.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам