ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
У музеі кнігі адбыліся музейныя чытанні казкі “Снежная каралева”

Лекцыя-канцэрт “Насустрач ХХІ стагоддзю”

Лекцыя-канцэрт “Насустрач ХХІ стагоддзю”
Іншыя навіны

14 студзеня ў галерэі “Лабірынт” адбылася лекцыя-канцэрт “Насустрач ХХІ стагоддзю” з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі”.

Два аддзяленні былі прысвечаны найбольш яркім і значным старонкам музычнага жыцця другой паловы XX стагоддзя. Прагучалі творы акадэмічных кампазітараў Д. Шастаковіча і А. Шнітке, кінакампазітараў і творцаў т.зв. “лёгкай музыкі” А. П’яцолы, Э. Марыконэ і інш.

Слухачы пазнаёміліся з вядомымі ўзорамі творчасці беларускіх кампазітараў Я. Глебава і У. Солтана (больш падрабязнае ўяўленне пра творчасць кампазітараў можна атрымаць, наведаўшы выставу “Думкі і настроі Уладзіміра Солтана” і зазірнуўшы ў электронную калекцыю бібліятэкі “Майстры беларускай культуры. Яўген Глебаў”).

Вядучая і лектар Маргарыта Рукевіч раскрыла для слухачоў разнастайнасць стылявых плыняў музыкі ХХ стагоддзя: санарыстыкі, мінімалізму, алеаторыкі і інш.

Чакаем усіх жадаючых 11 лютага ў 15.00 на наступным канцэрце “Музыка нашага часу”, дзе слухачы змогуць пазнаёміцца з творчасцю Дж. Уільямса, К. Яськова, Н. Хрушчовай і музыкай ХХІ стагоддзя ў кантэксце сусветнага мастацтва.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам