ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Скот Кэрал: Лічу сябе вечным студэнтам
Зачараваныя мастацтвам

Лекцыя кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна

Лекцыя кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна
Іншыя навіны

У межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” ў бібліятэцы адбылася лекцыя “Пераклады Свяшчэннага Пісання на беларускую мову” кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна.

Сергій Гардун – кандыдат багаслоўя, прафесар мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнік Беларускай біблейскай камісіі, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска.

Дакладчык вызначыў асноўныя этапы перакладаў Свяшчэннага Пісання на беларускую мову і падкрэсліў, што кожны пераклад мае сваю спецыфіку, абумоўленую ўплывам гістарычнага перыяду, канфесіі, асяроддзя і нават суб’ектыўнага погляду перакладчыка. Лектар адзначыў уклад у пераклад Святога Пісання на беларускую мову Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Пятра Татарыновіча, Янкі Станкевіча, Мікалая Мацукевіча, Яна Пятроўскага, Васіля Сёмухі, Анатоля Клышкі, Уладзіслава Чарняўскага, Міхася Міцкевіча. Сергій Гардун ахарактарызаваў спецыфіку перакладаў, даў параўнальны аналіз і падкрэсліў моўныя перавагі і недахопы кожнага з іх.

Яго Высокапрападобнасць айцец Сергій звярнуў увагу слухачоў на ўнікальнасць выстаўкі “Беларусь і Біблія”, дзе сярод іншых прадстаўлены беларускія біблійныя рукапісы, старадрукаваныя Бібліі і сучасныя пераклады Святога Пісання на беларускую мову. Ён адзначыў важкі ўклад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў справу факсімільнага ўзнаўлення рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў, актуальнасць і неабходнасць далейшай працы ў гэтым кірунку.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам