ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Раман Матульскі правёў экскурсію для тэлепраграмы “Адкуль я ведаю?”
«Была на тое патрэба душы»

Лекцыя Бруса Андэрсана “Берасцейская Біблія і Рэфармацыя ў ВКЛ”

Лекцыя Бруса Андэрсана “Берасцейская Біблія і Рэфармацыя ў ВКЛ”
Іншыя навіны

25 верасня ў бібліятэцы ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбылася лекцыя доктара Бруса Андэрсана “Берасцейская Біблія і Рэфармацыя ў ВКЛ”.

Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Групай даследавання рукапісаў (ЗША) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Брус Андэрсан – доктар (PhD) Оксфардскага цэнтра місійных даследаванняў, даследчык раннемадэрнай палітычнай думкі.

Берасцейская Біблія – помнік беларускага кнігадрукавання, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе, самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя. Гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта) поўны пераклад Святога Пісання на польскую літаратурную мову XVI стагоддзя. Дакладчык падкрэсліў, што Берасцейская Біблія з’яўляецца першым поўным перакладам з моў арыгіналу – іўрыта і грэчаскай.

Брус Андэрсан прадставіў Берасцейскую Біблію ў гістарычным кантэксце і ў параўнанні з іншымі тагачаснымі выданнямі Бібліі розных канфесій. Лектар азначыў, што кніга адпавядала заклікам эпохі Адраджэння і была накіравана на канцэпцыю асабістага чытання і разважання над Святым Пісаннем.

У дыскусіі прынялі ўдзел вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і іншыя.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Майстар-клас для юрыстаў

16 Ліс 2018

15 лістапада ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь спецыялісты аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання правялі майстар-клас для юрыстаў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў установы адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

17 лістапада – 190 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата Эмерыка Карлавіча Чапскага

17 Ліс 2018

Адной з вядомых постацей у беларускай гісторыі быў Эмерык Карлавіч Чапскі (1828 – 1896 ці 1897), які шмат зрабіў для папулярызацыі культуры і мастацтва Беларусі, Польшчы, Расіі. Усё ім сабранае і апублікаванае стала народным здабыткам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі прэзентаваны ў Магілёве

15 Ліс 2018

15 лістапада інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і магчымасці іх выкарыстання ў інфармацыйным забеспячэнні вышэйшай адукацыі былі прадстаўлены ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VII Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме

15 Ліс 2018

15–17 лістапада ў Расійскай Федэрацыі праходзіць VII Санкт-Пецярбургскі міжнародны культурны форум, у мерапрыемствах якога прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У дар бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае перададзены больш за 600 экзэмпляраў кніг

15 Ліс 2018

Больш за 600 экзэмпляраў кніг з фонду ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў чарговы раз былі перададзены бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае (Віцебская вобласць).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі