ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Nulla dies sine… Biblia, або Чаму ўсе асветніцкія шляхі вядуць у НББ
Сымон Будны

Лекцыя “Археалагічныя і рукапісныя сведчанні пра Біблію” Скота Кэрала

Лекцыя “Археалагічныя і рукапісныя сведчанні пра Біблію” Скота Кэрала
Іншыя навіны

2 кастрычніка ў бібліятэцы ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбылася лекцыя “Археалагічныя і рукапісныя сведчанні пра Біблію” сусветна вядомага эксперта па старажытных рукапісах Скота Кэрала.

Скот Кэрал – доктар (PhD), спецыяліст у галіне біблейскай археалогіі, кіраўнік арганізацыі “Групы даследавання рукапісаў” (ЗША), заснавальнік музея Бібліі ў Вашынгтоне, куратар выставачнага праекта “Беларусь і Біблія”. На працягу дзесяцігоддзяў ён займаўся вывучэннем і апісаннем самых каштоўных і старажытных рукапісаў у свеце.

Скот Кэрал расказаў пра знаходкі самых старажытных сведчанняў пра Біблію. Захаваліся сотні тысяч пісьмовых крыніц, якія ўтрымліваюць каштоўныя звесткі пра біблейскі свет і тэкст Бібліі. Больш за 500 тыс. клінапісных таблічак дайшлі да нас з часоў старажытнага Блізкага Усходу. Захавалася больш за 500 тыс. папірусаў, галоўным чынам з Егіпта.

Лектар распавёў пра адно з самых значных археалагічных адкрыццяў усіх часоў – знаходжанне сувояў Мёртвага мора. Скруткі складаюцца з тысячы тэкстаў, у асноўным на іўрыце. Больш за тысячу дакументаў былі ідэнтыфікаваны, і больш за 300 з іх уяўляюць сабой тэксты Старога Запавету.

Самыя раннія фрагменты Новага Запавету датуюцца ўсяго некалькімі дзесяцігоддзямі пасля таго, як яны былі напісаны. Поўныя Евангеллі і Пасланні захаваліся толькі з III ст. н.э., а поўныя Бібліі – з IV–V стст.

Многія рукапісы, пра якія расказваў дакладчык, можна пабачыць на выстаўцы “Беларусь і Біблія”.

На лекцыі прысутнічалі шматлікія беларускія вучоныя, а таксама студэнты гістарычнага факультэта і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам