ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.
У РЗЭК Брэсцкай вобласці новыя партнёры

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве
Іншыя навіны

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Перыяд сучаснасці – гэта час росквіту нацыянальнай выканальніцкай школы, сведчаннем чаго служыць атрыманне беларускімі музыкамі званняў лаўрэатаў і дыпламантаў на нацыянальных і міжнародных конкурсах музыкантаў-выканаўцаў.

На мяжы стагоддзяў у беларускай музыцы з’явілася шмат новых імёнаў, прычым ва ўсіх выканальніцкіх спецыяльнасцях. Публіцы былі прадстаўлены фрагменты аўдыязапісаў выступленняў прызнаных майстроў і таленавітай моладзі: І. Алоўнікава, І. Шумілінай (фартэпіяна), У. Міцэнка (скрыпка), М. Сеўрукова (баян), Т. Кармазінавай (флейта), Г. Забары (кларнет), Я. Гладкова (цымбалы), ансамбля трубачоў “Інтрада” і ансабля салістаў “Класік-Авангард”.


Наступная лекцыя адбудзецца 12 снежня ў 15:00.

Чакаем вас!

Праграма “Гадзіны музыкі”

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 Сту 2020

Госцем перадачы “Новая раніца” на “РТР-Беларусь” стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У інтэрв’ю ён анансаваў праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

27 Сту 2020

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Мінску выходзяць 2 шведскія кнігі з шыкоўнымі ілюстрацыямі

26 Сту 2020

У выдавецтве Koska падрыхтавалі да выхаду адразу дзве кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў пра прыгоды каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача. Кнігі з’явяцца ў продажы 6 лютага: выхад прымеркаваны да Мінскага кніжнага кірмаша.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса

24 Сту 2020

23 студзеня 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Новая рэдакцыя жыллёвага кодэкса: агляд асноўных змяненняў і дапаўненняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111