ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жаночая прастора
Фотапраект “Жыццё”

Кветкавы рай

Кветкавы рай
Іншыя навіны

3 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай VIII”.


Удзельнікамі выстаўкі стануць жывапісцы і графікі – як прафесіяналы, так і студэнты прафесійных мастацкіх навучальных устаноў (Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка).

“Кветкавы рай” задумваўся як праект-віншаванне, каб напярэдадні веснавых свят нагадаць гледачу пра хуткае абуджэнне прыроды. Кветкі прыўносяць у нашу штодзённасць радасць, пяшчоту і феерверк колераў. Яны, як і сапраўднае мастацтва, робяць наша жыццё ярчэйшым, святлейшым і крышачку больш шчаслівым.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам