ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства
Беларускія дыяменты

Кветкавы рай VII

Кветкавы рай VII
Іншыя навіны

3 сакавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай VII”.


Фактычна, няма той творчай асобы, хто б не звяртаўся да вобраза кветкі ці то ў нацюрмортах, ці то ў пейзажах, а часта і ў паўабстрактных сімвалічных кампазіцыях. Прыгажосць гэтага стварэння прыроды нікога не пакідае абыякавым.

Багатую гаму пачуццяў, якія дораць нам кветкі, змогуць перажыць у пачатку вясны і мастакі, і гледачы ў галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі.

Правядзенне выстаўкі “Кветкавы рай” стала добрай традыцыяй. Праект арганізуецца ўжо сёмы раз. Сёлета яго ўдзельнікамі стануць жывапісцы, графікі і фотамастакі.

“Кветкавы рай” задумваўся як праект-віншаванне, каб напярэдадні веснавых святаў нагадаць гледачу пра хуткае абуджэнне прыроды. Кветкі прыўносяць у нашу штодзённасць радасць, пяшчоту і феерверк колераў. Яны, як і сапраўднае мастацтва, робяць наша жыццё ярчэйшым, святлейшым і крышачку больш шчаслівым.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам