ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"Слова..." у камені
Да Міжнароднага дня роднай мовы

Кветкавы рай V

Кветкавы рай V
Іншыя навіны

29 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай V”


Пазнаёміцца з новай экспазіцыяй праекта “Кветкавы рай” Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў прапаноўваюць ужо ў пяты раз.

Сёлета праект пашырыць свае межы. Яго ўдзельнікамі стануць не толькі жывапісцы, графікі, фотамастакі і майстры дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, але і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз фларыстаў”, якія прадставяць эксперыментальныя кампазіцыі з розных матэрыялаў.

Выстаўка “Кветкавы рай V” будзе доўжыцца да 25 сакавіка 2012 г.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам