ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дыплом – Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Цырымонія падпісання выніковага Мемарандума

Кветкавы рай ІІІ

Іншыя навіны

25 лютага 2009 года а 17-й гадзіне ў галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай ІІІ”.


Выстаўка "Кветкавы рай" праводзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўжо ў трэці раз. Два папярэднія праекты дэманстравалі творы жывапісу, графікі, дэкаратыўнага мастацтва і фатаграфіі. Разам з беларускімі творцамі ў іх удзельнічалі аўтары з Турцыі, Арменіі, Сербіі, Нарвегіі, Украіны і Расіі. "Кветкавы рай" задумваўся як праект-віншаванне, каб нагадаць гледачу напярэдадні веснавых святаў пра хуткае абуджэнне прыроды. Праекту вельмі падышла б назва "Кветкі як цуд", бо гэта шчыры расповед пра таямніцы Хараства – яго крохкасць і адвечнасць, шматвобразнасць і бясконцасць.

Але сапраўдны сэнс гэтай мастацкай падзеі значна глыбейшы. Праект прадстаўляе кветкі і як чароўную часцінку прыроднага сусвету, і як частку культуры. Адарванасць сучаснага чалавека ад прыроды праяўляецца і ў абмежаванасці яго ведаў пра яе. Букет кветак, паводле апошніх статыстычных даных, лічыцца найлепшым падарункам, але хто ведае кветкавую мову? Хто ведае, што аспарагус азначае абыякавасць, віёла – бесклапотнасць, а акацыя з ружовым адценнем тлумачыцца як вытанчанасць? Мы забыліся на гэты падарунак эпохі рамантызму, і гандляры кветкамі (спецыялісты!) не прапануюць нам букет "са значэннем". Хто памятае старадаўнюю прыкмету пра герберу, прыхаваную ў букеце, якая абавязкова прынясе шанц? Хто задумваецца, што ікебана не толькі метад і традыцыя, а, найперш, рытуал, які патрабуе гармоніі і засяроджанасці ўнутранага стану?

Нацюрморт з кветкамі – асноўны персанаж праекта "Кветкавы рай" – не самы папулярны жанр, у сучасным мастацтве лідыруе іншае. З гэтым прыходзіцца мірыцца, але менавіта таму "Кветкавы рай" – праект не толькі прыгожы, але і неабходны. Ён цікавы і самым шырокім глядацкім колам, і прафесійным знаўцам мастацтва.

Кветкі прыносяць у нашу штодзеннасць радасць, пяшчоту і феерверк колераў. Яны, як сапраўднае мастацтва, робяць наша жыццё ярчэйшым, лепшым і крыху больш шчаслівым.

Выстаўка будзе працаваць да 16 красавіка.

Даведкі па тэлефоне: +37529 779-53-48

Навіны

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111