ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Слонім і наваколле
Першы ўрок у Нацыянальнай бібліятэцы

Квест – выдатны старт навучальнага года

Квест – выдатны старт навучальнага года
Іншыя навіны

У першы навучальны дзень складана ўседзець за партамі. Вучні гімназій горада Мінска прыехалі 2 верасня ў Нацыянальную бібліятэку, каб зрабіць займальны і цікавы старт вучобы. Сёння яны актыўна спазнавалі бібліятэку і кніжныя скарбы праз квест.

Квест “Кніжны лабірынт” – гэта творчая гульня-пошук у “лабірынце” бібліятэкі.

Заданні прыводзілі ўдзельнікаў да старажытных рукапісаў, “прынтара” XVI стагоддзя, магнацкай друкарні, мантыі Францыска Скарыны, кнігі каля вадаспаду… У музеі кнігі вучні пабачылі ўнікальныя выданні беларускіх і замежных друкароў. Вельмі ўразіла дзяцей навінка сучаснага кнігадруку – факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі.

На фота: вучні 8 “Б” і “В”класаў гімназіі № 4, 6 “Д” і 2 “Г” класаў гімназіі № 6 г. Мінска.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам