ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэкам Гродзеншчыны: электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы
Выязная экскурсія да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Курс лекцый “Сакрэты стылю” завершаны

Курс лекцый “Сакрэты стылю” завершаны
Іншыя навіны

16 чэрвеня ў бібліятэцы прайшлі апошнія заняткі з цыкла бясплатных публічных лекцый імідж-дызайнера Кацярыны Макар “Сакрэты стылю”.

Курс уключаў 10 сустрэч, падчас якіх былі разгледжаны тэмы, прысвечаныя гісторыі моды, тэндэнцыям сучаснай моды, асновам стварэння ўласнага іміджу і дзелавога стылю адзення.

Асаблівую цікавасць слухачоў выклікалі лекцыі “Мастацтва быць элегантнай жанчынай”, “Асноўныя стылі адзення па Д. Кібі”, “Колер у гардэробе, правілы спалучэння”, “Роля культавых асоб у фарміраванні моды, якая адлюстроўвае эпоху свайго часу”.

Лектар падзялілася са слухачамі курсу сакрэтамі ўласнага пераўтварэння, якое дзякуючы прафесійнай дапамозе імідж-стыліста можа здзейсніць кожны жадаючы.

Высокі прафесіяналізм і творчая атмасфера, інтэрактыўнасць і нязмушаная абстаноўка спрыялі высокаму ўзроўню правядзення мерапрыемстваў і пакінулі ў слухачоў самыя станоўчыя ўражанні аб курсе заняткаў “Сакрэты стылю”.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам