ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжная спадчына Францыска Скарыны – у дар Бібліятэцы Лідара нацыі
Без пяці – стагоддзе: юбілей часопіса “Полымя”

Культурныя цэнтры Украіны папоўніліся кніжнай спадчынай Францыска Скарыны

Культурныя цэнтры Украіны папоўніліся кніжнай спадчынай Францыска Скарыны
Іншыя навіны

22 снежня ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь ва Украіне прайшло мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя і цырымонія перадачы ў дар шматтомнага факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” вядучым культурным установам Украіны.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі распавёў прысутным пра тое, як пры ўдзеле Банка БелВЭБ быў рэалізаваны міжнародны выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара.

Выданні Францыска Скарыны, якія з’яўляюцца сусветнай культурнай каштоўнасцю, захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях розных краін. Ініцыятары праекта на працягу пяці гадоў працавалі над стварэннем 21-томнага факсіміле, збіраючы пад адзінай вокладкай кнігі, выдадзеныя Скарынам у Празе і Вільні. Цяпер, калі праект завершаны і выйшлі апошнія тамы, каштоўнае выданне папаўняе фонды буйнейшых культурных цэнтраў ва ўсім свеце.

Раман Матульскі ўрачыста перадаў камплекты факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” кіраўнікам Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Яраслава Мудрага, Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі Украіны імя В. Стэфаніка НАН Украіны, Дзяржаўнага музея кнігі і кнігадрукавання Украіны, Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка г. Астрога, Закарпацкага краязнаўчага музея, Нацыянальнага музея ў Львове імя А. Шаптыцкага.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігар Сокал.

Чытайце таксама:

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111