ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка “Свет дыназаўраў”
Драма Першай сусветнай

Культурна-асветніцкі праект “Драма Першай сусветнай”

Культурна-асветніцкі праект “Драма Першай сусветнай”
Іншыя навіны

20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося культурна-асветніцкае мерапрыемства “Драма Першай сусветнай”, прысвечанае 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны.


Сто год мінула з пачатку трагедыі сусветнага маштабу. Першая сусветная вайна суправаджалася каласальнымі ахвярамі і засталася адной з самых драматычных падзей ХХ ст.

Вялікая колькасць мемуараў, кніг і даследаванняў напісана аб гэтай катастрофе. “Сёння мы маем магчымасць пазнаёміцца з кнігамі і першымі дакументамі таго часу, паглядзець на вайну вачамі сведак. Кнігі захоўваюць памяць, каб тыя, хто жыве зараз, змаглі атрымаць урок”, – адзначыў пад час адкрыцця праекта дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Каля 500 навуковых і навукова-папулярных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што прысвечаны тэме Першай сусветнай вайны, прадстаўлена на выстаўцы “Драма Першай сусветнай”, якая размясцілася ў кальцавым калідоры на трэцім паверсе бібліятэкі. Акрамя кніг, экспазіцыя змяшчае арыгінальныя паштоўкі з калекцыі вядомага ў Беларусі філакартыста, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава.

Пад час мерапрыемства аўтар расказаў не толькі пра сваю калекцыю, але і пра кнігу з серыі “У пошуках страчанага” – “Беларусь праз фотааб’ектыў нямецкага салдата. 1915–1918”, якую ўручыў дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману Матульскаму і Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Вольфраму Маасу.

З падарункамі для Нацыянальнай бібліятэкі завітаў на мерапрыемства і старшыня праўлення дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны “Крокi”, тэлевядучы і журналіст Вячаслаў Бандарэнка. Дзякуючы яму фонд бібліятэкі папоўніўся дзвюма дзіцячымі выданнямі пра Першую сусветную вайну.

Праграма культурна-асветніцкага праекта таксама ўключала прэзентацыі дзвюх кніг выдавецтва “Беларусь”. Гэта выданне Валянціны Бялявінай “Беларусь в годы Первой мировой войны” і кніга Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь “Беларусь в годы Первой мировой войны. Документы”.

Да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтаваны таксама культурна-асветніцкі праект "Перазвон стагоддзяў" і віртуальны праект "Беларусь у Першай сусветнай".

Навіны

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

19 Вер 2019

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

19 Вер 2019

18 верасня 2019 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

19 Вер 2019

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

19 Вер 2019

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...” – гэтымі словамі паэта-класіка Аркадзя Куляшова звяртаем увагу аматараў слоўнай творчасці на персанальныя інфармацыйныя рэсурсы дзеячаў літаратуры Беларусі – М. Гарэцкага, А. Куляшова, У. Скарынкіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дырэктар бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні савета па пытаннях адукацыі

18 Вер 2019

17 верасня на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры ўдзеле міністра адукацыі Ігара Карпенкі прайшло пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111