ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Самы віртуальны Багдановіч
Экалагічны менеджмент як элемент устойлівага развіцця арганізацыі

Культурна-асветніцкая акцыя “Крок у будучыню”

Культурна-асветніцкая акцыя “Крок у будучыню”
Іншыя навіны

26 красавіка а 14-й гадзіне ў атрыуме (2-гі паверх) адбудзецца культурна-асветніцкая акцыя “Крок у будучыню”, прысвечаная Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права.


Ініцыятарамі і арганізатарамі правядзення культурна-асветніцкай акцыі з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

У рамках акцыі будзе вызначана лепшая бібліятэка нашай краіны ў галіне арганізацыі дзейнасці ў сферы аховы аўтарскіх праў, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу студэнцкіх работ у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Да ўвагі гасцей будзе прапанавана кніжная выстаўка "Моладзь Беларусі – інтэлектуальны патэнцыял краіны", на якой прадстаўлены сучасныя кнігі і перыядычныя выданні, што змяшчаюць навуковыя артыкулы маладых вучоных па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскага права.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, ЮНЕСКА, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, кіраўнікі бібліятэк і іншых устаноў культуры і адукацыі нашай краіны.

Вакальная група “Чысты голас” выканае творы з новага музычнага цыкла кампазітара Алега Моўчана на вершы знакамітага класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 27 45.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны
Бібліятэкарам