ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новая паслуга ў чытальных залах бібліятэкі
Наша дружная сям'я

Круглы стол, прысвечаны Полацкаму Евангеллю

Круглы стол, прысвечаны Полацкаму Евангеллю
Іншыя навіны

22 мая а 11-й гадзіне напярэдадні ХІХ Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбудзецца круглы стол “Полацкае Евангелле – першакніга беларускага народа”.


Круглы стол прысвечаны ўнікальнаму помніку славянскага пісьменства – Полацкаму Евангеллю канца XII – пачатку XIII ст., які самім фактам свайго існавання дэманструе багацце і старажытнасць духоўнай культуры Беларусі. Гэты рукапіс цалкам можна назваць першакнігай беларусаў, паколькі больш ранніх кніг, створаных у Беларусі, практычна не захавалася (за выключэннем 10 асобных аркушаў, што засталіся ад вядомага Тураўскага Евангелля).

Значэнне Полацкага Евангелля яшчэ і ў тым, што яно па часе стварэння ўваходзіць у лік найпершых кніг усіх славян, а таму з’яўляецца знакавым помнікам усёй еўрапейскай культуры.

У выніку шматгадовай плённай працы прадстаўнікоў нацыянальных бібліятэк Беларусі і Расіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Выдавецтва Беларускага экзархата нядаўна быў рэалізаваны ўнікальны праект факсімільнага ўзнаўлення Полацкага Евангелля. Факсіміле дазволіла максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі.

На пасяджэнні круглага стала будуць прысутнічаць непасрэдныя стваральнікі факсімільнага выдання. Цікавы вопыт ўдзельнікаў праекта будзе ўпершыню прадстаўлены шырокай грамадскасці.

Мерапрыемства адлюструе сучасныя дасягненні навукоўцаў у справе вывучэння гэтага каштоўнага кніжнага помніка Беларусі, а таксама акрэсліць перспектывы далейшай працы бібліятэк, архіваў, музеяў, навуковых і навучальных устаноў, выдавецтваў і грамадскіх арганізацый па вывучэнні, вяртанні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі.

Круглы стол ладзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (зала адукацыйных тэхналогій, 3-ці паверх, правы бакавы ўваход).

Праграма круглага стала

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 82.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам