ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі

Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі
Іншыя навіны

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі.

Праграма навуковага мерапрыемства ўключае даклады экспертаў у галіне вывучэння кніжнай культуры. У круглым стале возьмуць удзел вучоныя, спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў.

Круглы стол арганізаваны ў рамках серыі “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.

Праграма


Час правядзення: 14.00–16.00.

Месца правядзення: зал адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Кантакты: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 82.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2017

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111