23 лістапада ў межах XVI Мінскага форуму "Беларусь і ЕС – будучыня партнёрства: дыялог, развіццё, дыгіталізацыя" адбыўся круглы стол "Культура 4.0: на шляху да будучыні". Тэматычны фокус форуму даў магчымасць абмеркаваць сучаснасць і будучыню Беларусі ў розных сферах, у тым ліку культурнае развіццё краіны.
Ініцыятарам і мадэратарам круглага стала выступіла Крысціяна Янэке, гісторык, куратар, менеджар культурных праектаў, сябра праўлення Нямецка-беларускага таварыства, доктар (Берлін).
Эксперты:
Аляксандр Суша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі (Мінск),
Aляксандр Зiменка, кіраўнік мастацкай калекцыі Белгазпрамбанка, кандыдат мастацтвазнаўства (Мінск),
Ала Сташкевіч, сябра Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА і старшыня фонду “Культурная спадчына і сучаснасць” (Мінск),
Якаб Рацэк, кіраўнік Інстытута імя Гётэ (Мінск),
Івона Райхардт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса ”Новая Усходняя Еўропа” (Варшава).
Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.