ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Несмяротная паэма Дантэ
Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Неанілу Якаўлеўну Мальцаву!

Круглы стол “Інавацыйныя тэхналогіі для бібліятэк: тэорыя і практыка”

Круглы стол “Інавацыйныя тэхналогіі для бібліятэк: тэорыя і практыка”
Іншыя навіны

23 лістапада на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў круглы стол “Інавацыйныя тэхналогіі для бібліятэк: тэорыя і практыка”.

Круглы стол прайшоў у рамках метадычнага аб’яднання бібліятэкараў Мінскага раёна Мінскай вобласці, на якім быў абмеркаваны шэраг пытанняў. У пасяджэнні ўзялі актыўны ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: Анастасія Маслоўская, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, падрабязна раскрыла сучасны стан і перспектывы развіцця публічных бібліятэк рэспублікі; Наталля Замаева, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, патлумачыла прававыя аспекты рэгулявання дзейнасці бібліятэк; Віктар Пшыбытка, начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў, закрануў прававыя і тэхналагічныя аспекты стварэння электроннай бібліятэкі, а таксама магчымасці выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Вольга Какшынская, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства, прадставіла праектныя інавацыі ў галіне краязнаўства на прыкладзе бібліятэк – пераможніц рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Непадробную цікавасць у бібліятэчных спецыялістаў выклікала экскурсія ў музей кнігі, падчас якой калегі даведаліся пра шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, азнаёміліся з лепшымі ўзорамі друкаванай справы, выдадзенымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам