ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Якуб Колас і рускія пісьменнікі
Другі дзень Марафону майстар-класаў

Круглы стол і культурна-асветніцкая акцыя

Круглы стол і культурна-асветніцкая акцыя
Іншыя навіны

27 красавіка па традыцыі ў бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.


У першай палове дня адбыўся круглы стол “Аўтарскае права і ліцэнзіі Creative Commons у Беларусі: за і супраць”, у якім прынялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі.

Перад удзельнікамі выступілі Таццяна Кузьмініч, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Аляксей Бічурын, начальнік цэнтра па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці; Сяргей Лосеў, начальнік аддзела даследаванняў у сацыяльнай сферы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь; Міхаіл Волчак, спікер філіяла Creative Commons у Беларусі; Вячаслаў Брычкоўскі, загадчык сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У ходзе актыўнай дыскусіі аб магчымых новаўвядзеннях, прапанаваных у новай рэдакцыі Закона аб аўтарскім праве і сумежных правах, удзельнікі выпрацавалі шэраг прапаноў да аўтараў нарматыўнага акта і выказалі іх у падагульняючым дакуменце мерапрыемства.

У другой палове дня ў галерэі “Лабірынт” прайшла культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Яўген Глебаў”, прысвечаная творчай спадчыне народнага артыста БССР і СССР, кампазітара Яўгена Аляксандравіча Глебава.

З прывітальным словам выступіў Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства была Ларыса Глебава – захавальніца музычнай спадчыны кампазітара, якая перадала электронныя копіі яго рукапісных нотных партытур у Нацыянальную бібліятэку. У выніку “Цифровой калейдоскоп” бібліятэкі папоўніўся яшчэ адной унікальнай калекцыяй – “Мастера белорусской культуры. Евгений Глебов”, якую ўвазе гасцей прадставіла Алена Камінская, вядучы бібліёграф аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі.

Тамара Куніцкая, дырэктар дзіцячай музычнай школы № 10 імя Яўгена Глебава, расказала аб важнай ролі твораў кампазітара ў фарміраванні музычнай культуры дзяцей. Навучэнцы школы выканалі фрагменты з яго музычных твораў.

У рамках акцыі госці змаглі азнаёміцца з выстаўкай, на якой былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра жыццё і творчасць нашага выдатнага сучасніка.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам