ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар выдання “Живая вера. Ветка”
Жыцця загадкавы палёт

Круглы стол “Даследаванне правененцый у Беларусі”

Круглы стол “Даследаванне правененцый у Беларусі”
Іншыя навіны

27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала “Даследаванне правененцый у Беларусі”.


Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляліся Нацыянальная бібліятэка Беларусі і камітэт па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

У круглым стале прынялі ўдзел даследчыкі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі), Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай навукова-педагагічнай бібліятэкі, Рэспубліканскай навукова-медыцынскай бібліятэкі, бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКіМ), бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У прывітальным слове Суша Аляксандр Аляксандравіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ, распавёў пра вопыт і дасягненні бібліятэкі ў рэканструкцыі беларускіх кнігазбораў, а таксама падкрэсліў актуальнасць і складанасць даследавання правененцый. Кірэева Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела кнігазнаўства НББ, звярнула ўвагу на неабходнасць каардынацыі дзейнасці ўстаноў, якія ўтрымліваюць у сваіх фондах рукапісы, старадрукі і рэдкія выданні, а таксама важнасць сумесных тэарэтычных даследаванняў і распрацоўкі агульных методык даследавання правененцый. Сцефановіч Аляксандр Віктаравіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі, падкрэсліў значнасць правядзення круглых сталоў па кнігазнаўчай праблематыцы, якія даюць магчымасці для абмену вопытам, абмеркавання праблем і выпрацоўкі шляхоў актывізацыі і ўдасканалення кнігазнаўчых даследаванняў.

З дакладамі выступілі Рошчына Таццяна Іванаўна, вядучы бібліятэкар навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ (“Праблемы даследавання правененцый у Беларусі”), Захарава Таццяна Мікалаеўна, загадчык сектара музейнай дзейнасці НББ (“У пошуку правененцый Аляксея Сапунова: па матэрыялах з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”), Лаўрык Юрый Мікалаевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (“Да пытання пра тэрміналогію і сістэматызацыю кніжных пазнак”), Курэйчык Марына Янаўна, вядучы бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы і папулярызацыі кніжных помнікаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (“Праблемы класіфікацыі некаторых відаў правененцый”), Мурашова Іна Лаўрэнцьеўна, навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі (“Штампы, штэмпелі, пячаткі як уладальніцкія кніжныя знакі: да пытання тэрміналогіі”), Сцебурака Анатоль Мікалаевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры бізнес-камунікацый Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ (“Правененцыі каталіцкіх навучальных установаў канца XVІ – першай паловы XVІІ ст. на кнігах з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”), Самайлюк Тамара Андрэеўна, загадчык аддзела рэдкіх кніг і дакументаў бібліятэкі БДУКіМ (“Правененцыі: агляд публікацый”).

Мерапрыемства адлюстравала сучасныя дасягненні беларускіх навукоўцаў у справе даследавання правененцый, а таксама акрэсліла перспектывы далейшай працы па вывучэнні беларускіх кнігазбораў.

Праграма круглага стала

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам