ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сталічнае жыццё паэта
Віншаванні ў Дзень бібліятэк

Круглы стол да 20-годдзя часопіса "Бібліятэчны свет"

Круглы стол да 20-годдзя часопіса "Бібліятэчны свет"
Іншыя навіны

16 верасня ў бібліятэцы адбыўся міжнародны круглы стол "Прафесійныя СМІ і іх уплыў на прафесійныя кампетэнцыі: да 20-годдзя часопіса «Бібліятэчны свет»".


На юбілейным мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі і адукацыі, Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, кіраўнікі найбуйнейшых бібліятэк краіны, прадстаўнікі замежных і айчынных прафесійных СМІ, а таксама партнёры часопіса.

Удзельнікаў пасяджэння віталі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч, старшыня Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Аўдзеева, прадстаўнік Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, першы сакратар па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі Рыма Койлер, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і мадэратар круглага стала, галоўны рэдактар часопіса "Бібліятэчны свет" Людміла Кірухіна.

Спецыялісты абмеркавалі пытанні, якія тычацца дзейнасці сучасных сродкаў масавай інфармацыі, мэдыятэхналогій, моўнай культуры публікацый, і шэраг іншых актуальных праблем.

З дакладамі выступілі намеснік загадчыка аддзела перыядычных выданняў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, адказны сакратар часопісаў "Обсерватория культуры", "Библиотековедение", "Вестник БАЕ" Кацярына Шыбаева, галоўны рэдактар часопіса "Школьная библиотека: сегодня и завтра" Таццяна Дрыжова, загадчык аддзела Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі Тамара Круталевіч і метадыст Салігорскай цэнтральнай бібліятэкі Юлія Саенка.

У абмеркаванні пытанняў далейшай стратэгіі развіцця часопіса "Бібліятэчны свет" актыўны ўдзел прынялі дырэктар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Раіса Сухарукава, дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалай Яцэвіч, намеснік дырэктара бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Іна Юрык.

Вынікі работы падвёў старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса "Бібліятэчны свет" Раман Матульскі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам